Тыдзень беларускай мовы і літаратуры


Цырымонію закрыцця тыдня беларускай мовы правялі пан Адольф (Заброцкі Кірыл) і пані Паўлінка (Лукашук Дар’я). Граматамі былі ўзнагароджаны самыя актыўныя ўдзельнікі, лепшыя знаўцы роднай мовы, якія на працягу тыдня размаўлялі па-беларуску. Таксама гімназісты 8-11 класаў выступілі з паведамленнямі пра помнікі Пружаншчыны. А вучні 3-7 класаў атрымалі ўзнагароды за недрукаваную кніжку на беларускай мове.

Добавить комментарий