Драўляны люд народнага майстра са Стойлаў працягвае жыць

Першакласнікі гімназіі наведалі выставу “Драўляны люд народнага майстра са Стойлаў” у сядзібе  “Пружанскі палацык”. Мастацтвазнаўцы называюць творчасць народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка наіўным мастацтвам. Яго драўляныя кампазіцыі, выкананыя ў тэхніцы разьбы па дрэве, расфарбаваныя і ўмацаваныя на падстаўках, сплеценых з лазы, прынята адносіць да наіўнага рэалізму, калі праз абагульненне знешняга выгляду прадметаў і дзеючых асоб на першае месца выходзяць ідэя, вобраз і падзея.У скульптурных кампазіцыях аўтара сялянскае жыццё так сканцэнтравана, нібы стагоддзі гісторыі спрэсаваныя ў адным томе энцыклапедыі: паказаны сцэны з жыцця беларускай вёскі, беражліва адлюстраваны некаторыя народныя абрады, звычаі, традыцыі, святы.

Добавить комментарий