Горад майго дзяцінства…

У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, любімая вёска цi горад. Часцей за ўсё любімым завуць той горад, дзе прайшло цi ідзе дзяцінства чалавека, бо менавіта з дзяцінствам злучаны самыя дарагія сэрцу моманты i ўспаміны.

Любімы горад… Гэтаму гораду зyciм не абавязкова быць сталіцай, ён можа быць маленькім і ціхім, але вельмі родным. Гарады, як i людзі, – у кожнага свой лёс, свой твар i свой характар. Я хачу расказаць пра горад майго дзяцінства, маю малую радзіму.

Ёсць на карце нашай краіны невялікі гора, цёплы i ўтульны,  самы – самы дарагі.

Прапаную пазнаёмцца: Пінск – горад майго дзяцінства. Тут я нарадзіўся. Я люблю гэты горад, сам не ведаю завошта. Hi за тое, што ён ёсць, што ён менавіта такі, непадобны нi на які іншы горад. Ёсць проста пачуццё, якое я не магу растлумачыць словамі, а магу растлумачыць гэтае пачуццё ў параўнанні з любоўю да бацькоў i родных, бо ix мы любім не за нешта, а проста за тое, што яны ёсць i існуюць. 3 кожным годам я ўсё больш даведваюся пра гісторыю Пiнска, пра людзей, якія там жывуць. I кожны год я адкрываю для сябе яго па- новаму, зноўку наведваючы сваю малую радзіму.

Жамчужынай Палесся называюць Пінск – адзін з буйных гарадоў Беларусі. Палессе – загадкавая зямля, край завеяў i зaвipyx, край камароў i мошак, край азёр i балот, шумных рэк, з ягаднымі, лясамі, забытых вёсак i некранутай мясцовай культуры палешукоў.

Я люблю свой горад: тут шмат цікавых i прыгожых мясцін, розных помнікаў. Адным з выдатных месцаў у горадзе лічыцца гарадскі парк, размешчаны на набярэжнай paкі, тут улетку шмат атракцыёнаў, а ўзімку ён становіцца сапраўдным ледзяным горадам. Побач з паркам – фантан, любімае месца адпачынку дзяцей i дарослых. Вечны агонь, запалены як памяць аб тых, хто абараняў Радзіму ў жорсткіх баях за жыццё i шчасце наступных пакаленняў i вядомых на ўсю Беларусь партызан. Нездарма, бо на Палесcі існaвaў самы буйны партызанскі рух пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза генерала-маёра Васіля 3axapaвiчa Каржа.

Пазалочаныя купалы храмаў бачны ва ўcix мікрараёнах горада.

У горадзе пабудавана шмат прыгожых сучасных будынкаў, якія cваім выглядам ніколькі не псуюць архітэктуру, якая захавалася тут з даўняга часу. Нядаўна мне дзядуля паказаў адзін незвычайны помнік – помнік уюну. Яшчэ жыве пінскі мастак, паэт i скульптар Сяргей Жылевіч, які заахвоціўся мясцовай легендай, што расказвае пра наступнае. Даўным-даўно пінскія рыбакі злавілі ў  рацэ вялізнага ўюна, даўжыня якога была больш за   два метры, пасадзілі  яго на ланцуг i паказвалі велікана цікавай публіцы. Паглядзець на цуда-рыбу да вады нібы спускаліся многія. Праўда гэта ці проста жарт, невядома, але легенда аказалася жывучай. Аб ёй у cвaix шляхавых нататках пісалi вядомыя вандроўцы, якім пашчасціла спыняцца ў сталіцы Палесся. Сёння, дзякуючы Сяргею Жылевічу, легенда знайшла адлюстраванне ў граніце.

Наогул за апошнія гады Пінск зменьваецца: з’яўляюцца новыя пабудовы, будуць забудоўвацца яшчэ 2 мікрараёны, горад расце на вачах i становіцца ўсё прыгажэйшым з кожным годам.

I кожны раз, прыязджаючы ў горад, мы ўсёй сям’ёй цешымся як дзеці, што мы дома, мы на сваёй радзіме. Шмат розных імён i мянушак, назваў давалі нашаму гораду – культурная сталіца Беларусі, жамчужына Палесся,  некаранаваная сталіца Палесся. Але вось так, нягледзячы на ўсе перажытыя беды, горад Пінск жыве i квітнее!

                                                          Саскевіч Аляксандр, 8 клас

Добавить комментарий