ЭКСКУРСІЯ Ў ЧАМАДАНЕ
Шасцікласнікі наведалі незвычайны «Музей ў чамадане: рукатворныя шэдэўры. Сямейныя традыцыі беларускіх майстрых» – экспазіцыя, якая змяшчаецца ў адным чамадане. Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з гісторыяй роднага краю. Астапюк А.А., арганізатар выставы, знаёміла з прадметамі абыходу. Экскурсія садзейнічала развіццю пачуцця духоўнасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення.