ЗРАБІ ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР

Здароваму ладу жыцця было прысвечана мерапрыемства ў 8 “Б” класе. Удзельнікі былі падзелены на дзве каманды: “Жэньшэнь” і “Лотас”. Так як былі каманды, то былі падрыхтаваны і конкурсы. Першае, што трэба было зрабіць, – гэта тлумачэнне значэння слоў. Канкурсанты паказалі сваю мудрасць і кемлівасць. Конкурсы былі самыя разнастайныя. Давялося нават паказваць інсцэніроўкі, якія вучні рыхтавалі загадзя. Пакуль журы падводзіла вынікі, гучалі песні. Ад гульні ўсе атрымалі задавальненне, а ў канцы – салодкія пачастункі.

Добавить комментарий