Урокі па беларускай мове і літаратуры, а таксама пазакласныя мерапрыемствы друкаваліся ў часопісах “Роднае слова” і “Беларуская мова і літаратура”: “Падарожжа па краіне Прыметнік”, 6 клас, –  2008, № 1, ч-с “Роднае слова”; “Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа”, –  2009, № 12, ч-с “Беларускае мова і літартура”; “Падагульняльны ўрок па тэме “Вусная народная творчасць”, 5 клас, – 2010, № 7,  ч-с “Беларускае мова і літартура”; “Падарожжа ў свет міфаў”, 6 клас, – 2010, № 9, ч-с “Беларускае мова і літартура”.

Абагульненне вопыту было зроблена на абласным узроўні, і Кніга Г.П. дзялілася сваім напрацоўкамі з настаўнікамі вобласці.

У часопісе “Роднае слова”, – 2008, №1 змешчана рэцэнзія наконт урокаў і пазакласнай працы Кнігі Г.П. Зінаідай Мікалаеўнай Кавалевіч, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі.

Анатацыя 

У рабоце прадстаўленна тэарэтычная частка, у якой даецца характарыстыка работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў. Урокі, якія апісваюцца, могуць быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.

 Таксама настаўнікі і класныя кіраўнікі могуць выкарыстаць матэрыялы пазакласных мерапрыемстваў, што даюцца ў гэтай рабоце ў поўным варыянце. Тут змешчаны матэрыял пра традыцыі, абрады і святы беларусаў, прычым некаторыя поўнасцю заснаваны на мясцовым матэрыяле. Іх можна прымяняць і на ўроках гісторыі Беларусі.

Даецца сцэнарый экскурсіі па этнаграфічным кутку “Беларуская хатка”. З гэтага сцэнарыю можна выкарыстаць матэрыялы і на ўроках мовы, і на ўроках па гісторыі Беларусі.

Настаўнікі могуць пазнаёміцца з відамі навукова-даследчых і творчых работ вучняў , павучыцца таму, як гэтую работу можна арганізаваць, якія метады і формы работы могуць быць у час напісання работы па краязнаўстве і мове .

Настаўнікі і вучні знойдуць матэрыял пра сучаснага пісьменніка Гапеева В.М., яго творы і іх праблематыку. Таксама на аснове матэрыялу даследавання па творчасці Гапеева В.М. можна павучыцца, як пісаць даследчыя работы па сучаснай  літаратуры.

Добавить комментарий