80 СЛАВНЫХ ЛЕТ!

21 лістапада у ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Пружаны” адбылося пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці. На мерапрыемстве прысутнічалі і гімназісты.

Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця Брэсцкай вобласці, з цяжкасцямі на шляху станаўлення і дасягненнямі, са знакамітымі людзьмі Берасцейшчыны.

Брэсцкая вобласць – заходнія вароты краіны — размешчана на скрыжаванні ажыўленых шляхоў з усходу на захад і з поўначы на ўсход. Брэсцкі чыгуначны вузел з’яўляецца адным з буйнейшых у Цэнтральнай Еўропе. Візітнымі карткамі вобласці з’яўляюцца мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой» і нацыянальны парк «Белавежская пушча». На нашай малой радзіме – крышталь культуры Ружанскі замак Сапег.

У параўнанні з 1000-гадовай гісторыяй нашага абласнога цэнтра, 80 годовы юбилей вобдасці– гэта вельмі мала. Але і гэты, параўнальна кароткі прамежак часу, ўвабраў у сябе шмат падзей. Падзей, якія сталі часткай гісторыі нашай краіны.

Добавить комментарий