Масленіца святкавалася і святкуецца ў другой палове лютага ці ў першай палове сакавіка. Масленіца – першае веснавое свята ў гонар сонца. Таму ў вялікай пашане былі рэчы круглай формы. А называецца свята Масленіцай так, таму што ў гэты час елі многа маслянай ежы: сыру, масла, асабліва бліноў. Вось і ў нас вучні пачатковай школы разам са сваёй настаўніцай Валерыяй Сяргееўнай Лялёкінай і супрацоўніцай дзізячай бібліятэкі Матысюк Верай Якаўлеўнай віталі надыход вясны. На свята прыйшлі мамулі, таты, а таксама і бабулі хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці разам з дарослымі гулялі ў розныя гульні, спявалі святочныя песні, танцавалі і частаваліся блінамі. А потым ўсе разам гукалі вясну. Вяселае і смачнае атрымалася свята!