ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ З УДЗЕЛАМ АЎТАРА

Кастрычніцкім днём адбыўся сапраўдны цуд: вядомая дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая завітала да гімназістаў у госці. Прэзентацыя новай кнігі “Вухуцік. Васільвася” прайшла надзвычай захапляльна!

Усе прысутныя былі ў захапленні ад незвычайнага міжпланетнага госця Вухуціка і яго чароўнай гісторыі. Кацярына Станіславаўна, прафесійны педагог, змагла знайсці падыход да кожнага ў зале, а гэта і вучні 3-4-х класаў і настаўнікі гімназіі. Як сапраўдная казачная фея, яна зацікавіла дзяцей і дарослых арыгінальнымі гульнёвымі формамі падачы матэрыялу кнігі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выдатныя ілюстрацыі сучаснай мастачкі Веранікі Лемешавай. Усе засталіся ў захапленні ад насычанай сустрэчы! Доўга маленькія чытачы не адпускалі пісьменніцу, задавалі розныя пытанні, бралі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць.

Добавить комментарий