СВЯТЛО ПІСЬМЕНСТВА…

“Святло стваральнага пісьменства” – гэта назва мерапрыемства, якое правяла  для вучняў 8 “Б” класса Дзмітруковіч Вольга Фёдараўна ў Дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось. Падчас віртуальнага падарожжа васьмікласнікі пабывалі ажно ў Х стагодзі: пазнаёміліся з рукапісамі, іх асаблівасцямі. Узноўлены былі веды пра нашых гістарычных дзеячаў: Е.Полацкую, К.Тураўскага, С.Полацкага, Ф.Скарыну. Цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны можна было ўбачыць на тварах слухачоў. Мерапрыемства садзейнічала ўсведамленню навучэнцамі прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванню адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыне, выхаванню павагі да гісторыі Беларусі.

Добавить комментарий