Урокі беларускай літаратуры – гэта, канечне, выхаванне патрыятызму і духоўна-каштоўнасных якасцей. Экскурсія – гэта яшчэ адна прыступка да спазнання гісторыі сваёй Радзімы, трагічныхстаронах перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гімназісты лютаўскім днём наведалі Музей абароны Брэсцкай крэпасці, пазнаёміліся з гісторыямі многіх абаронцаў крэпасці. Мужнасць, стойкасць, смеласць, любоў да роднай зямлі і гераізм – тыя якасці, якія былі ў тых людзей, што аддалі сваё жыццё для таго, каб мы жылі пад мірным небам.