Мерапрыемства, якое было праведзена супрацоўнікамі Цээнтральнай бібліятэкі імя М. Засіма ў межах “Школы прававой культуры”, было прысвечана гадавіне трагедыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Дзевяцікласнікі пазнаёміліся з гісторыяй станцыі і горада Прыпяць, а таксама з маштабам катастрофы, якая адбылася ў 1986 годзе 26 красавіка.
.