МАЗАІКА АУР

Рэспубліканскі Форум педагогаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Мазаіка АУР» прайшоў на базе УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Да ўдзелу былі запрошаны педагогі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прадстаўнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, студэнты педагагічных спецыяльнасцей. 190 чалавек былі зарэгістраваны і прынялі ўдзелу форуме. Працавала чатыры пляцоўкі: “Культура памяці”, “Вучымся ЭКАлагічна”, “Імпульсы дабра”, ”ПРОФкантэнт”. Мерапрыемства праводзілася Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй. Крысцін Ганібэ, намеснік Прадстаўніка ЮНІСЭФ, у сваім выступленні адзначыла, што ў сувязі са зменамі клімата да 2030 года з’явіцца 50 новых прафесій – не трэба пакідаць нікога ззаду, трэба думаць пра ўсіх дзяцей.

Асноўнай задачай Форума з’яўлялася абагульненне, экспертыза і прэзентацыя вопыту педагогаў дадатковага адукацыі дзяцей і моладзі ў развіцці ідэй і цэннасці ўстойлівага развіцця ў моладзевым асяроддзі, а таксама садзейнічанне пашырэнню навыкаў педагогаў у арганізацыі АУР практык.

Вопыт развіцця і захавання сацыякультурнай спадчыны краіны сродкамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“ – тэма выступлення Кнігі Г.П., педагога дадатковай адукацыі, будзе апублікавана ў зборніку, у якім будуць прадстаўлены ўсе матэрыялы Форума.

Продолжить чтениеМАЗАІКА АУР

ВІРТУАЛЬНАЯ ВАНДРОЎКА

З мэтай фарміравання пачуцця гонару за свой край, сваю Радзіму вучні шостага класа прынялі ўдзел у віртуальнай вандроўцы “Адкрый для сябе Беларусь!” Гімназісты пазнаёміліся з гісторыяй Брэсцкай вобласці, знакамітасцямі гэтага рэгіёна. Шасцікласнікі адказвалі актыўна на пытанні, называлі брэнды Берасцейшчыны.

Продолжить чтениеВІРТУАЛЬНАЯ ВАНДРОЎКА