УРОК МУЖНАСЦІ
Для вучняў шостых класаў прайшоў урок мужнасці і памяці “Подзвігі юных“, прымеркаваны да Дня юнага героя-антыфашыста. Супрацоўнік дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось нагадала імёны юных змагароў, якія плячом да пляча з дарослымі адстойвалі свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дапамагалі ў тыле, хадзілі ў разведку, збіралі і перадавалі важныя звесткі ў партызанскія атрады. Юныя піянеры-героі сваёй мужнасцю, бясстрашнасцю і адвагай набліжалі агульную Перамогу.