У. І. Ягоўздзік – сапраўдны беларус, улюблёны ў сваю краіну!
20 верасня у дзіцячую бібліятэку імя Алены Лось, завітаў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Ён прыехаў з падарункамі – сваімі кнігамі і цікавымі гісторыямі. Вучні 3-х класаў гімназіі і іх класныя кіраўнікі сустракалі пісьменніка ва ўтульнай зале. Каб прыцягнуць увагу школьнікаў да багатай творчай спадчыны таленавітага пісьменніка, знаўцы роднай прыроды і гісторыі, бібліятэкары арганізавалі цудоўную выставу кніг У. Ягоўдзіка.