ЭКСКУРСІЯ Ў ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ
27 сакавіка вучні 8-х, 9-х, 10-х класаў наведалі ДУА “Ліноўская СШ”. Рабят запрасілі ў этнаграфічны музей, які быў створаны ў 2003 годзе. На базе музея працуе фальклорна-этнаграфічны гурток, кіраўніком якога з’яўляецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Людміла Аляксандраўна Бяскроўная, якая і правяла для вучняў экскурсію. З вялікім задавальненнем вучні слухалі пра абрады і звычаі беларусаў, пра хатнія рэчы, якія зніклі з ужытку, пазнаёміліся з беларускай этнаграфіяй.