ДАЛУЧЫЦЦА ДА РОДНАГА СЛОВА

14 верасня вучняў 4 “А” класа заклiкалi ў дзiцячую бiблiятэку iмя А. Лось, каб разам далучыцца да роднага слова. Бiблiятэкар Вольга Фёдараўна распавяла аб тым, як да нас прыйшла кнiга. Было цiкава даведацца, што спачатку кнiгi перапiсвалiся адрукi i займалiся гэтым манахi-летапiсцы. А каштавалi кнiгi надта многа, напрыклад, стада кароў. Дзецi ўспомнiлi знакамìтых асоб, якiя вялi асветнiцкую дзейнасць на землях Беларусi i былi родам з Беларускай зямлi – гэта Еўфрасiння Полацкая, Сiмяён Полацкi, Францыск Скарына, Сымон Будны i iншыя. Таксама вучнi пазнаёмiлiся з сучаснымi выданнямi для дзяцей.

Добавить комментарий