ГАСТРАНАМІЧНЫ ФЭСТ

У рамках тыдня роднай мовы адбыўся гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Дзяўчынкі сёмых класаў пад кіраўніцтвам настаўніка абслугоўваючай працы Астапюк А.А. запрасілі ўсіх жадаючых навучыцца гатаваць і адведаць самае вядомае і папулярнае блюда беларусаў – дранікі. Вядома, што бульба – галоўная каралева беларускага стала. Алена Аляксандраўна разам з дзяўчынкамі пазнаёміла гасцей фэста з асаблівасцямі беларускай кухні. Усе жадаючыя мелі магчымасць падзяліцца сваімі рэцэптамі любімых беларускіх страў. Самабытная, непаўторная і вельмі смачная беларуская кухня – кухня нашай дзяржавы!

 

Добавить комментарий