Вучні гімназіі наведалі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» фотадакументальную выставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання». Навучэнцы пазнаёміліся з прадстаўленымі фатаграфіямі з месцаў аглядаў, копіямі архіўных дакументаў, успамінамі сведкаў, кнігамі, артыкуламі з друкаваных выданняў і навуковай літаратуры, прадметамі з фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык».