Конкурс “Асобы беларускай гісторыі”

Вучні гімназіі не толькі таленавітыя, але і вельмі актыўныя: прымаюць ўдзел у шматлікіх конкурсах. І конкурс, прысвечаны  Году гістарычнай памяці “Асобы беларускай гісторыі”, не застаўся ўбаку.

 

Вучаніца 7″А” Курачынская Злата

 

 

“Фалькларыст”

У Шакунах, у беднай хаце

Ў зімовы студзеньскі дзянёк,

На радасць родным, бацьку й маці

Радзіўся хлопык Рыгарок.

Ён рос, як усе ў вёсцы дзеці.

Памочнікам стараўся быць,

А сэрца рвалася да песень

Жадаў шмат ведаць і тварыць.

 

Нялёгка ўсё яму далося,

Але ён мару не прадаў.

Шчаслівым быў, бо ў сваім лёсе

Сапраўдным чарадзеем стаў.

 

Стаў ён вядомы, знакаміты,

Аднак Радзіму не забыў.

Любіў народ наш працавіты,

Аб родных песнях гаварыў.

 

Збіраў ён родныя напевы

Па сёлах, вёсках, хутарах…

І ўсхваляў народа спевы,

Каб засталіся ў вяках!

 

А ў гонар Шырмы ў Пружанах

І вуліца, і школа ёсць.

Услаўляе тут земляка-славяна

Тут кожны, гаспадар і госць.

 

І шмат гадоў ужо мінула

З апошніх светлых дзён яго,

І вучняў многа засталося

Пасля настаўніка свайго.

 

Працягваць працу фалькларыста,

На жаль, не кожнаму дано.

Але яшчэ і праз гадоў так трыста

Люд не забудзе пра яго.

 

 

 

 

 

 

 

Вучаніца 11 класа Макарчук Ірына

Толькі песня дапаможа

Поле, лес, простая хатка,

Нарадзілася дзіцятка.

Міхасём яго назвалі.

Вятры, сонца калыхалі.

 

Яго песня спавівала,

Словы матка напявала.

Роднай мовы мілы зыкі

Павялі яго ў музыкі.

 

У падарунак далі дар:

Неба, сонца і абшар.

Мяккі, цёплы голас мамы

Меў уплыў вялікі самы.

 

Ён не быў вельмі багаты,

У сям’і не стала таты,

Маці ўсю сям’ю цягнула,

І да сэрца іх гарнула.

 

І вайна, нястача, голад –

Жыццё было –  ой, не солад!

Па дарозе жыцця крокі

Не цягнулі неяк у скокі.

 

Ад сваёй зямлі далёка

Ўсё чужое – бачыць вока.

Толькі песня дапаможа:

Без яе, ой не, крый божа!

 

Песню людзям дараваў,

Усяму свету паказаў.

Беларускай мовы словы

Агарнулі талент новы.

 

І пісалі ўсе газеты,

Услаўлялі талент гэты,

І квітнела яго слава,

І жыццё пражыў цікава.

 

Многа талентаў наўкола,

Іх нясе гісторый кола,

І мы будзем ганарыцца,

На сябе каб не забыцца!

 

 

Добавить комментарий