МЫ ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ!

Асеннія канікулы сустрэлі вучняў цёплымі дзянькамі. Само сонца заманьвала дзяцей на вуліцу. Таму вучні 8”Б” класа вырашылі не сядзець дома, а адправіцца ў чарговае падарожжа і пабываць у “Базіліёне”, што знаходзіцца ў г.Брэсце. “Базіліён”- гэта вялікі атракцыён для дзяцей розных узростаў. Васьмікласнікі паспрабавалі свае сілы ў прыжках на батутах рознай пругкасці. Пад наглядам інструктара здзейснілі свае першыя прыжкі з вышыні з пераваротамі. Гімназісты пабудавалі свае крэпасці з квадратаў, якія былі значных памераў: адзін чалавек ледзь мог падняць. Давялося паспаборнічаць васьмікласнікам у шарыкавым басейне.

Добавить комментарий