ПАХОД “ПАМЯТНЫЯ МЯСЦІНЫ МАЙГО КРАЮ”

Актыўны адпачынак – адпачынак карысны і пазнавальны. Менавіта такі від адпачынку, як паход, выбралі васьмікласнікі і накіравалі пяшком ад чыгуначнай станцыі “Брэст-Цэнтральны” да  музея “5 форт”. Шлях прайшоў па вуліцах горада Брэста, каля “Музея г.Брэста”, праз парк атракцыёнаў, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Усяго прайшлі пяшком крыху больш за дванаццаць кіламетраў, але адчуванне было, што прайшлі значна больш: ненатуральна было столькі хадзіць, калі ўздоўж нясуцца аўтамабілі, праходзяць маршрутнае таксі і гарадскія аўтобусы. Але гэта была магчымасць не толькі праверыць свае сілы, але і пазнаёміцца з гісторыяй горада і яго прыгажосцю.

 

 

Добавить комментарий