СВЯТЫ І АБРАДЫ БЕЛАРУСАЎ

   З даўніх часоў суботу (шосты дзень тыдня) лічылі спецыяльным днём ушанавання сваіх продкаў, і асабліва тыя суботы, якія папярэднічалі вялікім святам. Да нашых дзён знакамі асаблівай пашаны вылучаліся: Змітраўскія і Міхайлаўская суботы. У пятніцу 6 лістапада,  напярэдадні 8 лістапада – дня ўшанавання Змітрыя Салунскага і Змітрыя Данскога, адсюль і назва Змітраўская субота або Змітраўскія Дзяды, у 8 “А” класе прайшла класная гадзіна “Усе мы з хат, з вышынь, з дзядулевых і бабулевых далоняў”. Вучні , разам са сваім класным кіраўніком Кнігай Г. П., успомнілі сваіх продкаў, ушанавалі іх, падрабязна спыніліся на структуры самога свята, прыгатаванні памінальных страў і традыцыях мінулага. Выхоўваліся праз народныя  абрады продкаў.

IMG_2966IMG_2962

Добавить комментарий