СВЯТЫНІ ПРУЖАНШЧЫНЫ

Час імкліва бяжыць: зусім нядаўна закончыліся летнія канікулы,  не паспелі азірнуцца, а тут ужо і асеннія канікулы надышлі, якія сустрэлі навучэнцаў па-сапраўднаму залатой восенню. А яшчэ… А яшчэ запамінальнымі і пазнавальнымі экскурсіямі. “Святыні Пружаншчыны” – гэта гісторыка-культурныя аб’екты (Свята-Мікалаеўская царкава ў в. Засімавічы,  праваслаўны храм, званіца, касцёл ў Шарашова, царква Святога Мікалая  і святая крыніца ў в.Вежнае),  што давялося наведаць гімназістам. Зінкевіч Вольга Уладзіміраўна, метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, айцец Сергій, ксёндз Яцэк, матушка Марфа расказалі пра гісторыі гэтых аб’ектаў, як паступіць у сітуацыі, калі патрэбна падтрымка табе ці блізкаму чалавеку. Навучэнцы мелі магчымасць пашырыць светапогляд. Гісторыі, якія пачулі старшакласнікі падчас экскурсіі, садейнічалі  раскрыццю сутнасці жыцця.

Добавить комментарий