“Сямя – гэта родныя людзі, любоў, давер, падтрымка”, – такі адказ гучаў з вуснаў дзевяцікласнікаў. Навучэнцы згадзіліся, што сям’я з’яўляецца маленькай дзяржавай. Выконваючы розныя творчыя заданні і расказваючы пра свае сем’і і іх членаў, дзеці маглі пераканацца ў тым, што кожная сям’я – гэта непаўторны свет, які адыгрывае асноўную ролю ў жыцці чалавека, мае свае традыцыйныя каштоўнасці і пераемнасць пакаленняў.