Дваццаты раз ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” прайшоў рэгіянальны конкурс народнай творчасці “Таленты Палесся”, які сабраў таленавітую моладзь Брэсцкай вобласці. 23 сакавіка, напярэдадні Сусветнага дня тэатра, навучэнка 5 “А” класа Лыгіна Васіліса прадэманстравала свой талент у намінацыі “Мастацкае чытанне”.