УНІКАЛЬНЫ МУЗЕЙ

Лета – гэта цудоўная пара для экскурсій і паходаў. Таму мы, навучэнцы 8”Б” класа, таксама вырашылі правесці час з карысцю і наведалі музей “5 форт”. Сам форт быў уключаны ў 1995 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Экскурсавод пазнаёміў васьмікласнікаў з гісторыяй фартыфікацый, абарончай лініяй Брэсцкай крэпасці, гістарычнай рэканструкцыяй жылога каземата ніжніх чыноў, інтэр’ерам па стане на пачатак ХХ ст. Навучэнцы адчулі гістарычную атмасферу ваеннага аб’екта ў фартыкацыйным збудаванні Брэст-Літоўскай крэпасці ў пачатку ХХст.

 

Добавить комментарий