“Янка Купала і Якуб Колас ў сэрцы маім”

У 2017 годзе Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

Гімназісты не засталася ў баку. У этнаграфічным кутку “Беларуская хатка” і кабінеце беларускай мовы і літаратуры былі аформлены куткі “Песняры роднай зямлі”. Матэрыялы, размешчаныя ў іх, даюць магчымасць вучням паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа; расказваюць пра цікавыя факты з жыцця класікаў беларускай літаратуры.

 

Добавить комментарий