Знаёмства з прафесіяй

Бярозаўка – невялікі гарадок у Гродзенскай вобласці. Але чаму ён на працягу апошніх гадоў так прыцягвае турыстаў не толькі з нашай краіны? Адказ просты: тут знаходзіцца завод “Неман” па выпуску крыштальных вырабаў, якія ў сваю чаргу на шматлікіх міжнародных выставах атрымалі нямала ўзнагарод. Мы, не адрываючы позірку, сачылі за тым, як з расплаўленай лавы атрымліваюцца дзіўнай формы крыштальныя вырабы. А ў музеі “Неман” нам давялося яшчэ раз успомніць хімічныя элементы, якія дабаўляюцца ў шкло, каб атрымаліся рознакаляровы статуэткі, вазы, сервізы… На памяць ад завода “Неман” мы атрымалі сувеніры.

Добавить комментарий