Конкурс чтецов «Мы о войне стихами говорим»

Конкурс чтецов «Мы о войне стихами говорим»

Война… Какое короткое слово, а сколько за ним горя, трагедий, несбывшегося счастья, искалеченного детства. Все дальше уходят в прошлое годы этих страшных событий. Но подвиг людей, вставших на защиту Отечества, продолжает жить в памяти народа. 8 мая в преддверии Дня Победы, в гимназии прошёл конкурс чтецов « Мы о войне стихами говорим».

Продолжить чтениеКонкурс чтецов «Мы о войне стихами говорим»

“БУСЛІК” – КОНКУРС-ГУЛЬНЯ ДЛЯ ЎСІХ ШКОЛЬНІКАЎ

З 2004 года ў нашай краіне праводзіцца конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”. Гімназісты штогод прымаюць удзел у гэтай гульні. Падведзены вынікі за 2022/2023 навучальны год. Пасведчанні і прызы ўручаны ўдзельнікам конкурсу.  Гімназісты атрымалі сем прызоў.

Продолжить чтение“БУСЛІК” – КОНКУРС-ГУЛЬНЯ ДЛЯ ЎСІХ ШКОЛЬНІКАЎ

ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!

З панядзелка пачаўся Тыдзень роднай мовы ў нашай краіне. Гімназія далучылася да гэтага мерапрыемства. Ужо ў панядзелак з самага ранку гучала родная мова, чуліся песні на беларускай мове. Іх выканаўцамі былі беларускія гурты “Сябры”, “Дразды”. А таксама гімназісты слухалі песні ў выкананні А. Ланской, Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча. У аўторак на працягу ўсяго дня гімназісты мелі магчымвсць далучыцца да акцыі “Жывая класіка”. Вучні на перапынках чыталі на памяць любімыя вершы на беларускай мове.

Продолжить чтениеГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!

ДАКРАНУЦЦА ДА СПАДЧЫНЫ

Пазнаёміцца з побытам, звычаямі і традыцыямі нашых продкаў змаглі старшакласнікі, якія наведалі Музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”. Навучэнцы пазнаёміліся з абразамі, якія раней былі ў кожнай хаце ў чырвоным куце. У музеі большасць твораў жывапісу размешчана ў асобных залах, адпаведна жанравай прыналежнасці. Гімназісты пабывалі ў атмасферы 18-19 стагоддзяў.

Продолжить чтениеДАКРАНУЦЦА ДА СПАДЧЫНЫ

МУЗЕЙ АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ

Урокі беларускай літаратуры – гэта, канечне, выхаванне патрыятызму і духоўна-каштоўнасных якасцей. Экскурсія – гэта яшчэ адна прыступка да спазнання гісторыі сваёй Радзімы, трагічныхстаронах перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гімназісты лютаўскім днём наведалі Музей абароны Брэсцкай крэпасці, пазнаёміліся з гісторыямі многіх абаронцаў крэпасці. Мужнасць, стойкасць, смеласць, любоў да роднай зямлі і гераізм – тыя якасці, якія былі ў тых людзей, што аддалі сваё жыццё для таго, каб мы жылі пад мірным небам.

Продолжить чтениеМУЗЕЙ АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ

КРУГЛЫ СТОЛ “АРГАНІЗАЦЫЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎСІХ ЭТАПАХ УРОКА”

4 студзеня 2022 года адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання грамадска-гуманітарных дысцыплін  па тэме “Метады і прыёмы самастойнай работы на розных этапах урока”. Настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры падзяліліся сваім вопытам па арганізацыі самастойнай работы на ўроках літаратуры і мовы. Самастойная работа вучня — вынiк правiльна арганiзаванай яго вучэбнай дзейнасцi на ўроку, што матывуе самастойнае яе пашырэнне, паглыбленне i працяг у вольны час.

Продолжить чтениеКРУГЛЫ СТОЛ “АРГАНІЗАЦЫЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎСІХ ЭТАПАХ УРОКА”

Інтэлектуальны праект “Я ЗНАЮ”

Я часта гляджу тэлевізар. І ніколі не быў на саміх тэлездымках. Але нядаўна мне давялося наведаць кінастудыю “Беларусьфільм”, і мне  нават пашчасціла ўдзельнічаць у інтэлектуальным праекце “Я знаю”. На “Беларусьфільме” здымаюць як мастацкія, так і навуковыя, публіцыстычныя фільмы. Пасля далёкага шляху да Мінска мы на метро дабраліся да кінастудыі. Уваходзячы ў галоўны пакой, я ўбачыў усіх членаў гульні і іх настаўнікаў. Потым нас сустрэў памочнік рэжысёра. Яна нас прывітала і правяла ў асобны пакой адпачынку. Тут мы пераапрануліся і частаваліся рознымі гасцінцамі пасля таго, як запоўнілі свае анкеты для вядучага Георгія Калдуна. Вось адсюль пачалі ўсе хвалявацца, бо да нас прыйшла сама рэжысёр, якая потым працавала з намі падчас усёй гульні. Усе цяпер былі гатовыя іграць. Рэжысёр прыйшла да нас зноў. Расказала аб правілах тураў. Цяпер яна вядзе нас на пляцоўку. Тут мы зрабілі тэставую гульню і азнаёміліся з усёй працай людзей. Таксама правялі рэпетыцыі выхаду на саму пляцоўку гульні. І вось – гук у мікрафоне, і разам з настаўніцай мы выйшлі першыя. За намі прайшлі і астатнія. Пакуль што зноў перапынак. Гульня ідзе… І вось перапынак! Першы тур скуончыўся! Я трапіў  і ў другі тур. Нягледзячы на тое, што я прайшоў толькі два туры, сярэдзіну, я вельмі задаволены і ганаруся сваім рэзультатам. Другі тур быў лягчэйшы за першы, бо маё хваляванне не было такім вялікім. Уражанняў- мора! Вядучы- цудоўны! Я прыемна правёў час і набраўся вопыту! (Аляксандр Саскевіч, вучань 8 класа)

         

Продолжить чтениеІнтэлектуальны праект “Я ЗНАЮ”