отдел по образованию Пружанского райисполкома
Архив
Учреждения образования района

Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.

                                                                                                                                                                  Ул. Караткевіч

Выхаванне шчырых патрыётаў сваёй Радзімы, якія будуць любіць свой народ і сваю культуру, а значыць, краіну і дзяржаву. А як можна любіць, тое, што не ведаеш?! Вось дзеля гэтага і задумана экспазіцыя этнаграфічнага кутка.

Дзейнасць этнаграфічнага кутрка ажыцяўляецца па наступных накірунках:

  1. Экспазіцыйная работа.
  2. Пошукова-даследчая работа.
  3. Экскурсійна-масавая работа.

Фальклорна-этнаграфічны куток “Беларуская хатка” быў створаны ў 2008 годзе. Аснова яго  — экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. «Беларуская хатка”  змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:  «Быт селяніна”,  “Рамёствы”.

  • «Быт селяніна” – гэта значыць гаспадарчы куток. Тут можна палюбавацца прыгожымі ручнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп, зачарпнуць апалонікам у чыгуне, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні  ступы, маслабойкі.
  • “Рамёствы”:
    • “Ганчарства” прадстаўлена наборам разнастайнага па форме і прызначэнні посуду;
    • «Бандарства”– гаспадарчыя драўляныя ёмістасці;
    • «Пляценнне” ўтрымлівае рэчы, зробленыя  з саломы, лазы, лыку, лёну (кашы, лапці, рэзгіні і г.д.);
    • «Ткацтва” ўтрымлівае саматканыя рэчы: ручнікі і посцілкі, вядзецца ўстаноўка станка для ткацтва (кроснаў);
  • «Вышыўка” – змяшчаюцца вышыўкі рознай тэхнікі вышывання, сурвэткі. Тут можна паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.

На базе хаткі праводзіцца азнаямленне з духоўнай спадчынай Роднай зямлі, вывучэнне абрадаў і свят беларусаў, пашыраюцца веды па беларускай этнаграфіі. Вучні знаёмяцца са звычаямі продкаў, з дэкаратыўным аздабленнем беларускай хаты, традыцыйным інтэр’ерам сялянскага будынка.

З вучняў створана група экскурсаводаў. Пад кіраўніцтвам загадчыка музея дзеці-экскурсаводы вывучаюць экспанаты музея, адшукваюць інфармацыю аб іх, пішуць тэксты экскурсій, праводзяць экскурсіі для вучняў школы. Яны таксама папаўняюць музей экспанатамі.

Старшакласнікі выступаюць з лекцыямі перад вучнямі ўсіх класаў гімназіі: “Запрашаем у нашу хату”, “Гуканне вясны”, “Вясновыя святы беларусаў”, “Ткацтва”, “Сямейны побыт беларусаў”, “Якая яда, такая хада”.

У хатку прыводзяць на ўрокі сваіх вучняў настаўнікі пачатковай школы, беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, працоўнага навучання. Заняткі ў хатцы праводзяць як самі настаўнікі, так і кіраўнік музея Кніга Г.П., якая развучвае беларускія народныя абрады (“Каляды”, “Купалле”, “Гуканне вясны”, “Багач” і інш.), песні (“Ой рана на Йвана”, “Добры вечар, пане гаспадару”, “Ой, цвіце церан”, “Як служыў жа я ў пана” і інш.), гульні (“Яшчар”, “У арэх” і інш.)

Кожны год у музеі праводзяцца тэматычныя выставы:  “Народныя промыслы беларусаў”, “Беларускі ручнік”, “Беларуская хатка – хатка майстоў”.

На базе хаткі праходзяць заняткі клуба «Купалінка», класныя і гімназічныя мерапрыемствы на “Тыдні беларускай мовы і літаратуры”, у Дзень роднай мовы.На базе этнаграфічнага кутка “Беларуская хата” былі арганізаваны і праведзена гімназічныя мерапрыемствы:  “Калядкі”, “Мову матчыну шануйце”, “Слова жывое, роднае, гаваркое”, “Народныя традыцыі”, “Беларуская хатка – хатка майстоў”,   “Матулін ручнік”, віктарыны  “Ці ведаеце вы свой край”, “Каляды” і інш.

Экспазіцыя папаўняецца, дзякуючы намаганням настаўнікаў і зацікаўленых вучняў, бо кожнаму прыемна ўбачыць на выставе рэчы, падараваныя яго сваякамі, знаёмымі, суседзямі, сябрамі, а таксама паглядзець, чым карысталіся ў паўсядзённым жыцці нашы продкі.

Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы нашай гімназіі. Народная культура — найважнейшая частка  гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

 

Как Вы собираетесь провести каникулы?

  • Спать и ничего не делать (56%, 10 голос(ов))
  • Буду много заниматься (пойду на олимпиаду) (44%, 8 голос(ов))
  • Съезжу на экскурсию (схожу в поход) (0%, 0 голос(ов))

Всего проголосовало: 18

Загрузка ... Загрузка ...
Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика