КРУГЛЫ СТОЛ “АРГАНІЗАЦЫЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НА ЎСІХ ЭТАПАХ УРОКА”
4 студзеня 2022 года адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання грамадска-гуманітарных дысцыплін па тэме “Метады і прыёмы самастойнай работы на розных этапах урока”. Настаўнікі беларускай і рускай мовы і літаратуры падзяліліся сваім вопытам па арганізацыі самастойнай работы на ўроках літаратуры і мовы. Самастойная работа вучня — вынiк правiльна арганiзаванай яго вучэбнай дзейнасцi на ўроку, што матывуе самастойнае яе пашырэнне, паглыбленне i працяг у вольны час.
Інтэлектуальны праект “Я ЗНАЮ”
Я часта гляджу тэлевізар. І ніколі не быў на саміх тэлездымках. Але нядаўна мне давялося наведаць кінастудыю “Беларусьфільм”, і мне нават пашчасціла ўдзельнічаць у інтэлектуальным праекце “Я знаю”. На “Беларусьфільме” здымаюць як мастацкія, так і навуковыя, публіцыстычныя фільмы. Пасля далёкага шляху да Мінска мы на метро дабраліся да кінастудыі. Уваходзячы ў галоўны пакой, я ўбачыў усіх членаў гульні і іх настаўнікаў. Потым нас сустрэў памочнік рэжысёра. Яна нас прывітала і правяла ў асобны пакой адпачынку. Тут мы пераапрануліся і частаваліся рознымі гасцінцамі пасля таго, як запоўнілі свае анкеты для вядучага Георгія Калдуна. Вось адсюль пачалі ўсе хвалявацца, бо да нас прыйшла сама рэжысёр, якая потым працавала з намі падчас усёй гульні. Усе цяпер былі гатовыя іграць. Рэжысёр прыйшла да нас зноў. Расказала аб правілах тураў. Цяпер яна вядзе нас на пляцоўку. Тут мы зрабілі тэставую гульню і азнаёміліся з усёй працай людзей. Таксама правялі рэпетыцыі выхаду на саму пляцоўку гульні. І вось – гук у мікрафоне, і разам з настаўніцай мы выйшлі першыя. За намі прайшлі і астатнія. Пакуль што зноў перапынак. Гульня ідзе… І вось перапынак! Першы тур скуончыўся! Я трапіў і ў другі тур. Нягледзячы на тое, што я прайшоў толькі два туры, сярэдзіну, я вельмі задаволены і ганаруся сваім рэзультатам. Другі тур быў лягчэйшы за першы, бо маё хваляванне не было такім вялікім. Уражанняў- мора! Вядучы- цудоўны! Я прыемна правёў час і набраўся вопыту! (Аляксандр Саскевіч, вучань 8 класа)
Што для мяне шчасце…
Шчасце – складаная і зусім загадкавая чалавечая эмоцыя. Здаецца, што кожны імкнецца яго знайсці, але вельмі нямногія ведаюць, як яго знайшоўшы, захаваць. Адны ўпэўненыя, што шчасце мімалётнае, іншыя лічаць яго пастаянным станам, многія эксперты кажуць, што шчасце – гэта выбар, а некаторыя лічаць, што яно прыроджанае і дано табе пры нараджэнні.
Горад майго дзяцінства…
У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, любімая вёска цi горад. Часцей за ўсё любімым завуць той горад, дзе прайшло цi ідзе дзяцінства чалавека, бо менавіта з дзяцінствам злучаны самыя дарагія сэрцу моманты i ўспаміны.
Любімы горад… Гэтаму гораду зyciм не абавязкова быць сталіцай, ён можа быць маленькім і ціхім, але вельмі родным. Гарады, як i людзі, – у кожнага свой лёс, свой твар i свой характар. Я хачу расказаць пра горад майго дзяцінства, маю малую радзіму.
Нормативно-правовая документация
Інструктыўна-метадычныя пісьмы БЕЛАРУССКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА
Метадычныя рэкамендацыі для пераказу
Инструктивно-методические письма РУССКИЙ ЯЗЫК И ЛИТЕРАТУРА
Инструктивно-методические письма ВСЕМИРНАЯ ИСТОРИЯ И ИСТОИЯ БЕЛАРУСИ
Инструктивно-методические письма ОБЩЕСТВОВЕДЕНИЕ
Кодекс Республики Беларусь
Государственный школьный стандарт
Правила аттестации
Рэкамендацыі па карэкціроўцы прыкладнага каляндарна-тэматычнага планавання (далей – КТП) у 2022/2023