ЗНАЎЦЫ КАНСТЫТУЦЫІ
З мэтай фарміравання прававой культуры ў моладзі адбылася прававая гульня “Знаўцы Канстытуцыі”. У якой прынялі ўдзел дзве каманды дзевяцікласнікаў: “Цвёрды знак” і “Амнезія”. У гульні было шэсць этапаў: “Ці праўда, што…”, “Калі бачыш на карціне…”, “Прававая крыжаванка”, “”Гісторыя юрыста”, “Разбярыся ў сітуацыі!”, “Бітва капітанаў”. Абедзве каманды паказалі добрыя веды правоў і абавязкаў, што замацаваны ў Канстытуцыі. Перамога аказалася на баку “Цвёрдага знака”, але ўсе былі задаволены вынікам гульні, у тым ліку і юрыст Легкашкур Лілія Канстанцінаўна, якая была ў якасці журы.