ЗАПРАШАЕМ НА КАЛЯДЫ

Каляды былі адным з самых галоўных свят для беларусаў. Гэтым святам заканчваўся вялікі пост, з першай зоркай уся сям’я садзілася за святочны стол. Пад абрус клалі сена. Лічылася, што ўсе, хто ў гэты вечар сядзеў за адным сталом, будуць увесь год побач.  Пасля вячэры моладзь збіралася і хадзіла ад хаты да хаты, спяваючы калядныя песні.

Члены клуба “Купалінка” аднавілі гэтую цудоўную традыцыю нашых продкаў, каб пажадаць здароўя і шчасця ўсім добрым людзям.

Продолжить чтениеЗАПРАШАЕМ НА КАЛЯДЫ

ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні”

ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” прайшла 6 снежня на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік міністра адукацыі Кадлубай А У. Канферэнцыя была накіравана на садзейнічанне міжнароднаму і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў галіне тэорыі і практыкі абнаўлення зместу адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі метадалогіі АУР, МУР4 і задачамі Дарожнай карты АУР-2030. Сваім вопытам дзяліліся педагогі з Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Кітая, Казахстана. Настаўнікі з гімназіі Гардзіеўская Т В., Кніга Г.П. не толькі выступілі на Канферэнцыі і падзяліліся сваім вопытам працы, але і атрымалі памятныя падарункі. Па выніках Канферэнцыі ў студзені плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронная версія якога будзе размешчана на сайце Каардынацыйнага цэнтра АУР БДПУ.

Продолжить чтениеІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні”

ТАЛЕНТЫ ПАЛЕССЯ

Дваццаты раз ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў” прайшоў рэгіянальны конкурс народнай творчасці “Таленты Палесся”, які сабраў таленавітую моладзь Брэсцкай вобласці. 23 сакавіка, напярэдадні Сусветнага дня тэатра, навучэнка 5 “А” класа Лыгіна Васіліса прадэманстравала свой талент у намінацыі “Мастацкае чытанне”.

Продолжить чтениеТАЛЕНТЫ ПАЛЕССЯ

ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!

З панядзелка пачаўся Тыдзень роднай мовы ў нашай краіне. Гімназія далучылася да гэтага мерапрыемства. Ужо ў панядзелак з самага ранку гучала родная мова, чуліся песні на беларускай мове. Іх выканаўцамі былі беларускія гурты “Сябры”, “Дразды”. А таксама гімназісты слухалі песні ў выкананні А. Ланской, Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча. У аўторак на працягу ўсяго дня гімназісты мелі магчымвсць далучыцца да акцыі “Жывая класіка”. Вучні на перапынках чыталі на памяць любімыя вершы на беларускай мове.

Продолжить чтениеГАВАРЫ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!

ВЯСЕЛЛЕ – СЯМЕЙНАЕ СВЯТА

Найбольш эфектыўнай формай пазнавальнай дзейнасці , якая далучае да нашых народных свят, звычаяў і традыцый, з’яўляюецца фальклорны клуб, які існуе ў нашай гімназіі. Дзейнасць фальклорнага клуба накіравана на  выхаванне ўстойлівых маральных і светапоглядных якасцей вучняў, духоўнасці, унутранай культуры, пачуцця нацыянальнай годнасці, гонару за сваю Радзіму праз выкарыстанне фальклорных і літаратурных твораў, веданне багатай культуры беларускага народа. Самым галоўным накірункам нашай дзейнасці з’яўляецца вывучэнне і інсцэніроўка святаў. Удзельнікі клуба пачалі рэпетыцыі сямейнага свята “Вяселле”, якое мае некалькі этапаў: “Сватанне”, “Вяночкі”, “Каравай”.

Продолжить чтениеВЯСЕЛЛЕ – СЯМЕЙНАЕ СВЯТА

АБ ЭКСПАЗІЦЫІ

Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.

                                                                                                                                                                  Ул. Караткевіч

Выхаванне шчырых патрыётаў сваёй Радзімы, якія будуць любіць свой народ і сваю культуру, а значыць, краіну і дзяржаву. А як можна любіць, тое, што не ведаеш?! Вось дзеля гэтага і задумана экспазіцыя этнаграфічнага кутка.

Дзейнасць этнаграфічнага кутрка ажыцяўляецца па наступных накірунках:

  1. Экспазіцыйная работа.
  2. Пошукова-даследчая работа.
  3. Экскурсійна-масавая работа.
Продолжить чтениеАБ ЭКСПАЗІЦЫІ