У госці да васьмікласнікаў, пад час карыстных канікул, завітаў паэт-песеннік Казей Аляксандр Паўлавіч, які, дзякуюы сваім вершам, ужо добра вядомы за межамі нашай вобласці. Аляксандр Паўлавіч піша музыку да сваіх вершаў, прымае штогод удзел у конкурсах аматарскай песні, быў узнагароджаны шматлікімі дыпломамі. З гімназістамі падзяліўся сакрэтамі напісання вершаў, якія былі ім жа і прачытаны, а некалькі песень нават праспяваны. Васьмікласнікі гімназіі прачыталі і свае вершы. Першыя крокі ў свеце паэзіі прадэманстравала Курачынская Злата і Макарчук Ірына. Але самае важнае – гэта тое, што і вершы, і песні гучалі на мілагучнай беларускай мове.