МЭТА: фарміраванне цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэння вытокаў беларускага слова, радаводам.
ЗАЦІКАВІЦЬ гісторыяй роднага краю
НАЗАПАСІЦЬ гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя і моўныя веды
РАЗВІЦЬ творчае мысленне вучняў
ВЫХАВАЦЬ беражлівыя адносіны да свайго мінулага
СТВАРАЛЬНІКІ ЭКСПАЗІЦЫІ
Стваральнікі экспазіцыі сцвярджаюць, што задача сапраўднага настаўніка – выхаванне сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, якія будуць любіць свой народ і сваю культуру, а значыць, краіну і дзяржаву.
Многа можа родная зямля! Можа накарміць цябе цёплым і смачным хлебам, напаіць крынічнай вадой, зачараваць прыгажосцю сваёй прыроды. Таму любіць і шанавацьродную зямлю – абавязак тых, хто жыве на ёй, есць яе хлеб, п’е яе ваду, любуецца яе хараством.