З мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці і выхавання павагі да людзей працы, з першакласнікамі гімназіі праведзена літаратурна-музычная вечарына “Пружанская святліца запрашае!”
Прайшла вечарына ў рамках тыдня майстэрства настаўнікаў і класных кіраўнікоў “Профориентация в работе классного руководителя”. Падрыхтавала і правяла мерапрыемства выхавацель групы падоўжанага дня, майстар сваёй справы – Лялёкіна Валерыя Сяргееўна. З цікавасцю і задавальненнем юныя ўдзельнікі клубу “Крынічка” развівалі свае творчыя здольнасці, моўную культуру. Запрошаныя бацькі вучняў з замілаваннем і гонарам назіралі за мерапрыемствам и сваімі дзеткамі.