Каляды былі адным з самых галоўных свят для беларусаў. Гэтым святам заканчваўся вялікі пост, з першай зоркай уся сям’я садзілася за святочны стол. Пад абрус клалі сена. Лічылася, што ўсе, хто ў гэты вечар сядзеў за адным сталом, будуць увесь год побач. Пасля вячэры моладзь збіралася і хадзіла ад хаты да хаты, спяваючы калядныя песні.
Члены клуба “Купалінка” аднавілі гэтую цудоўную традыцыю нашых продкаў, каб пажадаць здароўя і шчасця ўсім добрым людзям.