Што для мяне шчасце…

     Шчасце – складаная і зусім загадкавая чалавечая эмоцыя. Здаецца, што кожны імкнецца яго знайсці, але вельмі нямногія ведаюць, як яго знайшоўшы, захаваць. Адны ўпэўненыя, што шчасце мімалётнае, іншыя лічаць яго пастаянным станам, многія эксперты кажуць, што шчасце – гэта выбар, а некаторыя лічаць, што яно прыроджанае і дано табе пры нараджэнні.

     У мяне шчасце – гэта адно з самых прыемных пачуццяў, якое я адчуваў за ўсё сваё жыццё.

     Шчасце – гэта ўнутраны стан чалавека, калі ён поўнасцю задаволены сваім жыццём і рады любой яго праяве.

     Чалавек набывае шчасце, калі атрымлівае ўсё, пра што ён некалі марыў. Чалавек можа быць шчаслівым, калі набыў сваю сапраўдную любоў ці проста знаходзіцца ў нейкай эйфарыі ці што-небудзь пайшло па плане.

     Напрыклад, чалавек становіцца шчаслівым, калі яму зрабілі ці сказалі нешта прыемнае. Пайшлі на нейкі ўчынак дзеля яго. Пакінулі ўсе свае планы і ашчаслівілі вас проста сваёй прысутнасцю ці званком.

      У кожнага чалавека сваё разуменне шчасця, аднак любы шчаслівы чалавек адчувае задавальненне ад свайго жыцця. Ён здабывае адчуванне радасці ад жыцця і разумее, што ў яго жыцці ёсць усё тое, да чаго ён доўгі час імкнуўся.

     Значыць, што шчасце – гэта неадназначнае паняцце, бо для кожнага чалавека шчасце сваё. Аднак усе шчаслівыя людзі адчуваюць любоў да жыцця і падзяку за тое, што лёс даў ім усё тое, пра што яны марылі і разважалі.

     Шчасце – гэта такі стан, пры якім чалавек  у дадзены момант не хоча нічога мяняць у сваім жыцці, таму што яго ўсё зараз задавальняе.

     І на прыканцы я выкарыстую словы аднаго філосафа: “ Шчасце не шукаюць, як золата ці выйгрыш. Яго ствараюць самі, тыя, у каго хапае сіл, ведаў і кахання ”, з якімі я адпаведна поўнасцю згодзен.

 

Саскевіч Аляксандр 8 клас

Добавить комментарий