“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова” Алесь Гарэцкі
Гімназісты 9-га і 11-га классаў запусцілі чэлендж “Пажаданні роднай мове” у якім выказалі свае найлепшыя зычанні беларускай мове. Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам. Гэта добра вядома навучэнцам нашай гімназіі. Таму і гучалі з вуснаў старшакласнікаў пажаданні роднай мове, у якіх чулася прызненне любові і адданасці роднаму слову.