ВЯСЕЛЛЕ – СЯМЕЙНАЕ СВЯТА
Найбольш эфектыўнай формай пазнавальнай дзейнасці , якая далучае да нашых народных свят, звычаяў і традыцый, з’яўляюецца фальклорны клуб, які існуе ў нашай гімназіі. Дзейнасць фальклорнага клуба накіравана на выхаванне ўстойлівых маральных і светапоглядных якасцей вучняў, духоўнасці, унутранай культуры, пачуцця нацыянальнай годнасці, гонару за сваю Радзіму праз выкарыстанне фальклорных і літаратурных твораў, веданне багатай культуры беларускага народа. Самым галоўным накірункам нашай дзейнасці з’яўляецца вывучэнне і інсцэніроўка святаў. Удзельнікі клуба пачалі рэпетыцыі сямейнага свята “Вяселле”, якое мае некалькі этапаў: “Сватанне”, “Вяночкі”, “Каравай”.