Традыцыйна ў гімназіі на апошнім тыдні першай чвэрці праходзіць урачыстая цырымонія “Прыём у гімназісты”. Да гэтага свята ўсе класы рыхтуюць сюрпрызы для тых вучняў, якія ў гэты дзень становяцца сапраўднымі гімназістамі: тэматычныя пакоі, дзе пяцікласнікі могуць з цікавасцю і карысцю бавіць час. 8 “Б” клас падрыхтаваў “Прадказанні зорак”. Кожны, хто завітаў у гэты пакой, атрымаў астралагічны прагноз на лістапад. Усе выходзілі вельмі задаволенымі: зоркі ў лістападзе будуць спрыяць гімназістам як ў навуцы, так і ва ўсіх справах!