З панядзелка пачаўся Тыдзень роднай мовы ў нашай краіне. Гімназія далучылася да гэтага мерапрыемства. Ужо ў панядзелак з самага ранку гучала родная мова, чуліся песні на беларускай мове. Іх выканаўцамі былі беларускія гурты “Сябры”, “Дразды”. А таксама гімназісты слухалі песні ў выкананні А. Ланской, Я. Паплаўскай і А. Ціхановіча. У аўторак на працягу ўсяго дня гімназісты мелі магчымвсць далучыцца да акцыі “Жывая класіка”. Вучні на перапынках чыталі на памяць любімыя вершы на беларускай мове.