ГУЛЬНЯ “РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ”

Цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства, якое было накіравана на падтрыманне цікавасці да беларускай мовы і літаратуры, фарміраванне нацыянальнай  свядомасці асобы, развіваццё моўнай культуру.  Гульня пачалася з размінкі:  кожнай камандзе было зададзена па 5 пытанняў. Першы конкурс называўся “ Спрыт, знаходлівасць і розум” Для таго, каб дастаць заданне, неабходна было да такой ступені надзьмуць шарык, каб ён лопнуў. Каманда, якая здабывала лісток з заданнем і выконвала яго першай і правільна, была пераможцай. Усяго было пяць конкурсаў, падчас якіх вучні паказалі веды па фразеалогіі, лексічным знаэнні слоў, міфалогіі.  Гульня закончылася пажаданнямі дабра і радасці.

Добавить комментарий