ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні”

ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” прайшла 6 снежня на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік міністра адукацыі Кадлубай А У. Канферэнцыя была накіравана на садзейнічанне міжнароднаму і міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву ў галіне тэорыі і практыкі абнаўлення зместу адукацыі ў адпаведнасці з прынцыпамі метадалогіі АУР, МУР4 і задачамі Дарожнай карты АУР-2030. Сваім вопытам дзяліліся педагогі з Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Кітая, Казахстана. Настаўнікі з гімназіі Гардзіеўская Т В., Кніга Г.П. не толькі выступілі на Канферэнцыі і падзяліліся сваім вопытам працы, але і атрымалі памятныя падарункі. Па выніках Канферэнцыі ў студзені плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронная версія якога будзе размешчана на сайце Каардынацыйнага цэнтра АУР БДПУ.

Добавить комментарий