ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ “СТО ТЫСЯЧ ЧАМУ?”

З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра свой родны край, развіцця вобразнага і лагічнага мыслення, выхавання пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю была праведзена гульня паміж камандамі “Рамонак” і “Бурштын”. Капітан закрэсліваў кружок з “павуціны”, а настаўнік зачытваў пытанне. Усяго было 6 тэм і 37 пытанняў. Пад некаторымі нумарамі быў схаваны “павук” – пераход ходу; “жамчужына” – каманда атрымлівала 1 бал і прадаўжала гульню; “кропля” – змывала ўсе набраныя да гэтага балы. Гульня праўшла хутка і цікава.

Добавить комментарий