Інтэлектуальны праект “Я ЗНАЮ”

Я часта гляджу тэлевізар. І ніколі не быў на саміх тэлездымках. Але нядаўна мне давялося наведаць кінастудыю “Беларусьфільм”, і мне  нават пашчасціла ўдзельнічаць у інтэлектуальным праекце “Я знаю”. На “Беларусьфільме” здымаюць як мастацкія, так і навуковыя, публіцыстычныя фільмы. Пасля далёкага шляху да Мінска мы на метро дабраліся да кінастудыі. Уваходзячы ў галоўны пакой, я ўбачыў усіх членаў гульні і іх настаўнікаў. Потым нас сустрэў памочнік рэжысёра. Яна нас прывітала і правяла ў асобны пакой адпачынку. Тут мы пераапрануліся і частаваліся рознымі гасцінцамі пасля таго, як запоўнілі свае анкеты для вядучага Георгія Калдуна. Вось адсюль пачалі ўсе хвалявацца, бо да нас прыйшла сама рэжысёр, якая потым працавала з намі падчас усёй гульні. Усе цяпер былі гатовыя іграць. Рэжысёр прыйшла да нас зноў. Расказала аб правілах тураў. Цяпер яна вядзе нас на пляцоўку. Тут мы зрабілі тэставую гульню і азнаёміліся з усёй працай людзей. Таксама правялі рэпетыцыі выхаду на саму пляцоўку гульні. І вось – гук у мікрафоне, і разам з настаўніцай мы выйшлі першыя. За намі прайшлі і астатнія. Пакуль што зноў перапынак. Гульня ідзе… І вось перапынак! Першы тур скуончыўся! Я трапіў  і ў другі тур. Нягледзячы на тое, што я прайшоў толькі два туры, сярэдзіну, я вельмі задаволены і ганаруся сваім рэзультатам. Другі тур быў лягчэйшы за першы, бо маё хваляванне не было такім вялікім. Уражанняў- мора! Вядучы- цудоўны! Я прыемна правёў час і набраўся вопыту! (Аляксандр Саскевіч, вучань 8 класа)

         

Добавить комментарий