Прэзентацыя “Каб любіць Беларусь нашу мілую…” прайшла ў этнаграфічным кутку “Беларуская хатка”. Вучні знаёміліся з побытам і традыцыямі беларускага народа, з вераваннямі, з відамі арнаменту на адзенні. Таксама сямікласнікі даведаліся, як раней адбельвалі тканіну і як называецца тканіна вышэйшага гатунку. Дзяўчаты паспрабавалі нават сябе ў ролі гаспадынь.