ЛЕТНІЯ ЗАБАВЫ

На пляцоўцы СШ №3 прайшла квэст-гульня “Летнія забавы”, у якой удзел прынялі вучні гарадскіх школ. Усяго было 7 каманд. Удзельнікам было прапанавана знайсці аб’екты, што знаходзіліся на тэрыторыі школы і сфатаграфаваць іх. Наша каманда справілася з заданнем, хоць і давялося паблукаць, каб знайсці адзін аб’ект, які нагадваў пальму. Другі этап спаборніцтваў уяўляў падарожжа па станцыях, дзе патрэбна было набраць як мага болей балаў і атрымаць код. У выніку расшыфроўкі ў нас атрымалася фраза: “ У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы!”. А самае галоўнае – перамога нашай каманды! Мы атрымалі не толькі задавальненне, але і памятныя падарункі, а таксама  салодкія прызы.

Добавить комментарий