Раман Івана Мележа “Людзі на балоце” дзесяцікласнікам было цікава вывучаць: яны апынуліся ў сапраўднай палескай вёсцы, пазнаёміліся вельмі блізка з жыхарамі Куранёў, бо пабывалі на ўроку, які для іх правялі супрацоўнікі музея “Пружанскі палацык”. Ім зачытвалі старонкі з рамана, дэманстравалі фрагменты фільма, а таксама з дапамогай прэзентацыі пазнаёмілі са святамі, якія апісаны ў творы. Урок прайшоў цікавап, хутка і з карысцю.